211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.

СМИ О НАС

Юные спортсмены из Пскова отдыхают в оздоровительном лагере в Лесковичах. "Герой працы" 15.08.2025 г.

Расійская хваля «Пунсовага ветразя»

Чацвёртая змена ў лагеры «Пунсовы ветразь» стала адметнай. «У лагеры адпачываюць 60 дзяцей, – расказвае начальнік лагера Святлана Раманава. – Упершыню ў лагеры цэлы атрад з Расійскай Федэрацыі: у першым атрадзе адпачывае 21 дзяўчына з Пскова, якія займаюцца ў спартыўнай школе «Брыганціна». Выхавацелем у атрадзе працуе трэнер-выкладчык пскоўскай спортшколы Анжэла Цвяткова. У дзяўчат крыху іншы рэжым, чым у астатніх адпачываючых. Яны больш часу надаюць спартыўным трэніроўкам, хаця і імкнуцца ўдзельнічаць ва ўсіх агульналагерных мерапрыемствах».

–  Варыянт адпачынку і аздараўлення нашых дзяўчат у «Пунсовым ветразі» з’явіўся ў маі, калі мы праводзілі спартыўныя зборы ў Шумілінскай СДЮШАР, – расказвае Анжэла Цвяткова. – Дырэктар спартыўнай школы Алег Асташонак расказаў пра лагер «Пунсовы ветразь» і сказаў, што добра было б, калі ўлетку вы тут адпачывалі і сумесна трэніраваліся і рыхтаваліся да новага спартыўнага сезона. Пра такі варыянт паведаміла дзецям і бацькам, якія аднагалосна яго падтрымалі. Алег Вячаслававіч дапамагаў у рашэнні пэўных пытанняў.

У лагеры адпачывае 21 дзяўчына, самай малодшай – 10 год, самай старэйшай – 15. Усе яны займаюцца валейболам.  14 дзяўчынак добра знаёмы з Шумілінам – пскоўская каманда пастаянна ўдзельнічае ў турнірах, што праводзіць наша СДЮШАР. «У Беларусі ўжо чацвёрты раз, – адзначае Васіліса Пятрова. – Падабаецца мне Беларусь. Тут вельмі гасцінныя людзі. Сюды прыязджаеш як да сваіх найлепшых сяброў. Ад каманды хачу сказаць дзякуй дырэктару спартыўнай школы Алегу Асташонку і яго калектыву за гасціннасць, асаблівую цеплыню».

А вось для семярых пскоўскіх дзяўчат візіт у Беларусь – першы. Яны сказалі, што адразу ўлюбіліся ў нашу краіну. «У вас – класна, – з усмешкай кажа Кацярына Іванова. – Чыста. Прыгожа. Утульна. А яшчэ вельмі смачныя малочныя кактэйлі.  Як заходзім у краму, то я абавязкова два-тры штукі набываю».

У расійскіх спартсменак насычаная праграма.  Практычна штодзённа трэніроўкі і матчавыя сустрэчы з шумілінскімі валейбалісткамі ў СДЮШАР, паспяваюць дзяўчаты годна выступіць у  агульналагерных мерапрыемствах – сталі аднымі з лепшых у мерапрыемстве «Сцэна. Святло. Матор», інфармацыйны турыстычны цэнтр Шумілінскага раёна арганізаваў для іх падарожжа да Вялікага каменю і ў дэндрапарк лясгаса (дарэчы, ад прапановы з’ездзіць на экскурсію ў  Віцебск ці Полацк  дзяўчаты адмовіліся, «горада ў нас і дома хапае»).

І яшчэ. Пскоўскім дзяўчатам вельмі спадабалася, як кормяць у «Пунсовым ветразі»: «Смачна! Кожны дзень нешта новае», «Столькі багата страў з бульбы»,  «Дранікі з мясам – проста пальчыкі абліжаш», «Якая смаката бульба са смятанай»…

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел СМИ О НАС

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ РЕЖИМ РАБОТЫ: ПОНЕДЕЛЬНИК 8.00-18.10 ВТОРНИК 8.00-20.00 СРЕДА 8.00-18.00 ЧЕТВЕРГ 8.00-20.00 ПЯТНИЦА 8.00-18.00 СУББОТА 9.00-18....
Открыть раздел КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ
ДЕТСКИЙ ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫЙ ЛАГЕРЬ "АЛЫЙ ПАРУС"Стационарный круглосуточный воспитательно-оздоровительный лагерь "Алый парус" расположен в д. Лесковичи, Шумилинский район, Витебская область, Республика Беларусь....
Открыть раздел ДЕТСКИЙ ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫЙ ЛАГЕРЬ "АЛЫЙ ПАРУС"
ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ ПРЕДЛАГАЕТ ДЛЯ ГОСТЕЙ ГОРОДСКОГО ПОСЁЛКА И РАЙОНА КРАТКОСРОЧНЫЕ ДВУХНЕДЕЛЬНЫЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ, РАЗРАБОТАННЫЕ НА ОСНОВЕ...

Открыть раздел ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ
УТВЕРЖДЕНО Приказ директора ГУДО «Шумилинский РЦДиМ» от 01.09....
Открыть раздел ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА ДЛЯ УЧАЩИХСЯ
2026 год - ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ1 января 2026 года Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко подписалУказ № 1, которым наступивший 2026 год официально объявлен Годом белорусской женщины....
Открыть раздел 2026 год - ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ
The LineAct Platform