211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.

СМИ О НАС

Пасхальные яйца из бусин делают в районном центре детей и молодёжи. "Герой працы" 03.04.2026 г.

Чароўныя яйкі з пацерак.

Хто-хто, а наведвальнікі заняткаў па інтарэсах «Чароўная пацерка» раённага цэнтра дзяцей і моладзі ведаюць, што падарыць родным і сябрам на Вялікдзень ці чым упрыгожыць дом. Дзеці пад кіраўніцтвам Маргарыты Сілкінай робяць сваімі рукамі розныя падзелкі.
На сталах – мноства пацерак розных колераў. Такія ж рознакаляровыя атрымліваюцца і велікодныя яйкі. Дзяўчынкі робяць яшчэ прыгожых куранятак і віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы ізаніткі.
Дарэчы, у Віцебску падчас велікоднага фестывалю праходзіць конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Велікодная мазаіка», у якім удзельнічаюць нашы дзеці.
Ларыса ЗАЙЦАВА


Шумилинский «Строитель» — стал победителем «Золотой шайбы». "Герой працы", 26.03.2026 г.

Шумілінскі «Будаўнік» – пераможца «Залатой шайбы»!

Гэта стала вядома пасля сённяшняй нічыйнай гульні супраць “Альянса”.

24 -26 сакавіка на «Чыжоўка-арэне» праходзіў фінал рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У дывізіёне “Б” гонар Віцебскай вобласці абараняў шумілінскі «Будаўнік» (трэнер Уладзіслаў Траццякоў) Шумілінскага РЦДМ. Нашы землякі разграмілі «Кадзінскіх львоў» (Магілёўская вобласць) з лікам 8:0, перамаглі каманды «Унікум» (Мінская вобласць) і “Заслон” (Гродненская вобласць) і сыгралі ўнічыю з “Альянсам” (Гомельская вобласць). Такія вынікі дазволілі шумілінскім хакеістам стаць чэмпіёнамі “Залатой шайбы”.

Чэмпіёнамі сталі Аляксандр Лосеў, Вячаслаў Стральцоў, Уладзіслаў Стральцоў, Дзяніс Яўсееў (СШ №1) і Павел Мацюшкоў, Арцём Рубін, Аляксандр Ткачоў, Назар Сянькоў, Назар Фандарэнка, Ягор Кавалёў, Мікіта Новікаў (СШ №2).


Подведены итоги районного этапа смотра-конкурса «Спасатели глазами детей». "Герой працы" 05.03.2026 г.

Служба ратавання –  у казках, малюнках, вершах

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага XXVIII   агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей-2026»

Як расказалі ў РАНС, на базе Шумілінскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Ратавальнікі вачыма дзяцей-2026».

Членам камісіі было няпроста вызначыць лепшых з іх. Праз творчасць рабяты імкнуліся паказаць баявую работу ратавальнікаў, прыцягнуць увагу да захавання правілаў пажарнай бяспекі ў жыллі, у абыходжанні з агнём.

Пераможцамі прызнаныу намінацыі «малюнак»
ва ўзроставай катэгорыі 7-10 гадоў:

1 месца – Фамін Канстанцін, Мішневіцкая БШ (работа «Я выратаваў сябра»);

2 месца – Рыжанкова Аніта, СШ № 1 («Анёл-ратавальнік»);

ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў:

1 месца – Кібісаў Міхаіл, Шумілінскі РЦДМ («Ратавальнік лесу»);

2 месца – Сталярэнка Аксана, СШ № 1 («Усё ў нашых руках»);

ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў:

1 месца – Ярмоленка Марыя, Обальская СШ («Анёл ратавання»);

2 месца – Пушкарова Соф’я, Кардонская СШ (« Гісторыя пажарнай службы»);

3 месца – Вінаградава Лізавета, Мікіціхінская СШ («Скрозь дым і полымя»);

у намінацыі «выраб»

1 месца – Карнілава Кацярына, Мікіціхінская СШ («Рызыка і мужнасць – іх прафесія»);

2 месца – Казлоўскі Аляксей, Обальская СШ («Урок Фількі»);

3 месца – Болдыш Вераніка, Обальская СШ («Ратавальнік не праца, а прызванне);

у намінацыі «верш»

1 месца – Собалеў Захар, Слабадская БШ («Прафесія адважных»);

у намінацыі «казка»

1 месца – Камовіч Мацвей, Слабадская БШ («Казка аб правілах пажарнай бяспекі»).

Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменню дзейнічаць у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый. Памятайце: зрабіць іх дзяцінства бяспечным – гэта ваш клопат!




Каманда "Будаўнік" - чэмпіён вобласці. "Герой працы" 13.02.2026


Хоккейная команда «Строитель» из Шумилино стала чемпионом Витебской области. "Герой працы" 13.02.2026 г.

Каманда «Будаўнік» раённага цэнтра дзяцей і моладзі перамагла ў абласным этапе рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі «Залатая шайба» сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У Лядовым палацы ў Віцебску 11 лютага спаборнічалі каманды пяці рэгіёнаў вобласці. «Гулялі дзеці 2012-2014 гадоў нараджэння, – расказаў трэнер каманды «Будаўнік» Уладзіслаў Траццякоў. – У складзе нашай каманды выступалі дзесяць шумілінскіх хакеістаў і чатыры гарадоцкія (так дазволена па ўмовах гульні). Адзначу, што мы з лёгкасцю выйшлі ў фінал – не дарэмна ж рэгулярна трэніраваліся на шумілінскім катку. Хлопцы сыгралі добра – былі ўважлівымі, сабранымі, пільнымі. Асабліва хочацца адзначыць абаронцу Назара Фандарэнку, цэнтральнага нападаючага Назара Сянькова, нападаючых Уладзіслава Стральцова і Паўла Мацюшкова».

Рэспубліканскія старты пройдуць на вясенніх канікулах, у апошні тыдзень сакавіка. Шумілінскія юныя хакеісты, якія прадставяць Віцебшчыну ў дывізіёне «Б» у малодшай групе, пачалі падрыхтоўку.

Ларыса ЗАЙЦАВА

 


«Золотая шайба». Новый сезон открыт. "Герой працы" 28.01.2026 г.

На хакейнай пляцоўцы на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў першы (раённы) этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На лёд выйшлі дзве каманды – з шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2. Хакеісты займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах РЦДіМ «Юныя хакеісты», трэніруе іх Уладзіслаў Траццякоў.

Тры таймы па 15 хвілін падарылі яркую барацьбу і толькі станоўчыя эмоцыі. З лікам 15:9 перамагла каманда СШ № 2. Лепшым бамбардзірам стаў Данііл Трашкоў з каманды-пераможцы, на яго рахунку 6 забітых шайб.

У пачатку лютага шумілінскія хакеісты выступяць на другім (абласным) этапе «Залатой шайбы».Толькі б зіма не падвяла!

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



У ПАДАРУНАК - КЛЮШКІ І ШАЙБЫ. "Герой працы" 13.01.2026 г.



2025 - у кадры: імгненні, якія застануцца з намі. "Герой працы" 30.12.2025


Более 150 детей из учреждений образования района приняли участие в районной благотворительной ёлке. "Герой працы" 28.12.2025 г.

Дзіцячыя ўсмешкі, навагоднія песні, танцы з Дзедам Марозам і Снягуркай – гэта ўсё стала часткай дабрачыннай ёлкі, якая прайшла ўчора, 26 снежня, у раённым цэнтры культуры.

Павіншаваць дзяцей з надыходзячым Новым годам прыйшоў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. «Сёння мы сабраліся, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак, якія вызначыліся ў вучобе і творчасці, – адзначыў Мікалай Аляксеевіч. – Дарагія дзеці, лавіце цудоўныя моманты жыцця і помніце пра свае правы і абавязкі, вучыцеся патрэбнаму і важнаму. Няхай усе задуманыя мары збудуцца! А так і будзе, бо галоўнае – вельмі старацца».

Кіраўнік раёна ўручыў ад райвыканкама падарунак – шэсць камплектаў робататэхнікі – раённаму цэнтру дзяцей і моладзі.Пасля прагляду спектакля-казкі «Лятучы карабель» у фае цэнтра культуры хлопчыкаў і дзяўчынак чакала займальная навагодняя праграма ад работнікаў РЦДМ. Дзеці танцавалі і спявалі з казачнымі персанажамі, удзельнічалі ў гульнях, конкурсах, майстар-класе па вырабе навагодніх сувеніраў, з радасцю запаўнялі ёлку жаданняў.Забавы прынеслі шмат прыемных сюрпрызаў і радасных усмешак.

Удзел у дабрачыннай ёлцы прыняло больш за 150 дзетак з усіх устаноў адукацыі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.


Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ РЕЖИМ РАБОТЫ: ПОНЕДЕЛЬНИК 8.00-18.10 ВТОРНИК 8.00-20.00 СРЕДА 8.00-18.00 ЧЕТВЕРГ 8.00-20.00 ПЯТНИЦА 8.00-18.00 СУББОТА 9.00-18....
Открыть раздел КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ
ДЕТСКИЙ ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫЙ ЛАГЕРЬ "АЛЫЙ ПАРУС"Стационарный круглосуточный воспитательно-оздоровительный лагерь "Алый парус" расположен в д. Лесковичи, Шумилинский район, Витебская область, Республика Беларусь....
Открыть раздел ДЕТСКИЙ ОЗДОРОВИТЕЛЬНЫЙ ЛАГЕРЬ "АЛЫЙ ПАРУС"
ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ ПРЕДЛАГАЕТ ДЛЯ ГОСТЕЙ ГОРОДСКОГО ПОСЁЛКА И РАЙОНА КРАТКОСРОЧНЫЕ ДВУХНЕДЕЛЬНЫЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ, РАЗРАБОТАННЫЕ НА ОСНОВЕ...

Открыть раздел ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ
УТВЕРЖДЕНО Приказ директора ГУДО «Шумилинский РЦДиМ» от 01.09....
Открыть раздел ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА ДЛЯ УЧАЩИХСЯ
2026 год - ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ1 января 2026 года Президент Республики Беларусь Александр Григорьевич Лукашенко подписалУказ № 1, которым наступивший 2026 год официально объявлен Годом белорусской женщины....
Открыть раздел 2026 год - ГОД БЕЛОРУССКОЙ ЖЕНЩИНЫ
The LineAct Platform