211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.

СМИ О НАС

Подведены итоги районного этапа конкурса «Нам мир завещано беречь» 7.05.2024 г.

Падведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мір завешчана берагчы», арганізатарамі якога выступіла раённая ветэранская арганізацыя.

«Сёлета конкурс праводзіўся ў чацвёрты раз і быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, – расказала старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Цэрах. – Сваё бачанне гераічнага і трагічнага мінулага

нашай краіны дзеці перадалі на паперы алоўкам, гуашшу, шарыкавай ручкай, акварэльнымі фарбамі. На конкурс прадастаўлена 39 работ вучняў з шасці школ раёна, дзіцячай школы мастацтваў, раён-нага цэнтра дзяцей і моладзі.

Самымі актыўнымі былі вучні СШ № 1 (14 работ), ДШМ (9 работ) і Обальскай СШ (5 работ). У кожным малюнку бачна, як дзеці любяць сваю радзіму, ганарацца гераізмам савецкіх салдат, шануюць іх памяць».

Лаўрэатамі раённага этапа конкурсу сталі Цімафей Лаўрыненка (8 гадоў) з СШ № 1 за работу «Яны ваявалі і перамаглі» (педагог Наталля Шарэнка), Валерыя Чар-нышова (11 год) з РЦДіМ за работу «Мая сям’я і вялікая Перамога» (педагог Таццяна Чупрукова), Валерыя Яроме-нак (14 год) з Обальскай СШ за малюнак «Слёзы Маці» (пе-дагог Міхаіл Лапянкоў). Гэтыя малюнкі накіраваны для ўдзелу ў абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу.

Прызёрамі конкурсу сталі Маргарыта Шніпава (13 год) з Мікіціхінскай СШ за работу «Перамога ў сэрцы кожнага жывая» (педагог Вольга Сташонак), Ульяна Шарэнка (12 год) з СШ № 1 за малюнак «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што мы ёсць на Зямлі» (педагог Алена Скальзаева), Дар’я Матвейчук (10 год) з ДШМ за малюнак «Вайна» (педагог Вольга Вераме-ева), Марыя Ільіных (15 год) з Обальскай СШ за работу «Салют Перамогі» (педагог Ларыса Захарава).

Лаўрэаты і прызёры будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі 9 Мая ва ўрачыстай абстаноўцы ў гісторыка-краязнаўчым музеі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.


В районной военно-патриотической игре «Зарница» победила команда «Виктория» из Никитихинской СШ. "Герой працы" 7.05.2024 г.

У пятніцу, 3 мая, на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшла ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. За перамогу змагаліся чатыры каманды з сярэдніх школ раёна.

– «Зарніца» – гэта традыцыі, правераныя часам. Мы ўсе гулялі ў гэтую гульню, яна была і застаецца адной з самых любімых у падлеткаў, – адзначыў начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскіх раёнаў Андрэй Собін. – Упэўнены, што гульня пройдзе цікава і захапляльна, асаблівую карыць яна прынясе хлопцам, якія праз некалькі год стануць абаронцамі Айчыны.

На агульны вынік у аглядзе-конкурсе строю і песні, які ацэньваў Андрэй Собін, уплывалі і добрая падрыхтоўка, і дакладныя каманды, і ўпэўненае і сінхроннае выкананне загадаў камандзіра. Першае месца аддадзена камандзе Міхіціхінскай СШ.

Адзін з галоўных этапаў «Зарніцы» – паласа перашкод, дзе трэба не толькі прадэманстраваць добрую фізічную падрыхтоўку, але яшчэ згуртаванасць і камандную работу. Лепш і хутчэй з задан-нямі справілася каманда Обальскай СШ.

Як заўсёды, арыгінальна падышлі школы да конкурсу баявых лісткоў. Адны зрабілі стаўку на інфармацыйнасць, другія – на фотаілюстрацыю, трэція – на гумар. Журы, якое ўзначальваў намеснік камандзіра 276-га асобнага батальёна аховы і абслугоўвання (аэрадрома) па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Сяргей Літвінаў, першае месца аддала камандзе СШ № 1. Каманда гэтай школы перамагла і ў квізе «Старонкі гісторыі», які ўключаў пытанні, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, дзяржаўнай і піянерскай сімволікай. У стральбе з пнеўматычнай зброі самай трапнай стала каманда Обальскай СШ. У конкурсе візітак перамагла Мікіціхінская СШ.

Па выніках усіх конкурсаў пераможцай раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» стала каманда «Вікторыя» Мікіціхінскай СШ (камандзір Алеся Васілеўская), другое месца ў «Новага пакалення» Обальскай СШ (Вікторыя Ляўшова), трэцяе – у «Белазора» Шумілінскай СШ № 2 (Ульяна Таргашына).

Аляксандр ШЭДЗЬКО.


Более 100 юных спортсменов собрало открытое первенство района по вовинам вьет во дао. "Герой працы" 3.05.2024 г.

У Шуміліне ў рамках адкрытага першынства вобласці, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшло адкрытае першынство раёна па вавінам в’ет во дао. За перамогу змагаліся больш за 110 юных спартсменаў з Шуміліна, Віцебска, Гарадка і Брэста. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, аддзел па адукацыі райвыканкама, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр і ГА «Беларуская федэрацыя вавінам в’ет во дао».

Першымі на дыван выйшлі самыя юныя спартсмены. Лёгкія (вага да 20 кг), пальчаткі амаль у іх рост, на паядынак іх выводзяць за руку старэйшыя сябры. Затое сам паядынак – безліч удараў, маса эмоцый.

Як адзначыла кіраўнік аб’яднання па інтарэсах «Асновы ўсходніх адзінаборстваў: вавінам в’ет во дао» РЦДіМ Святлана Бараноўская, усе шумілінскія спартсмены годна выступілі на першынстве. Асабліва трэнер вылучыла Глеба Лашкова, Івана Даніловіча, Кірыла Смірнова, Паўла Талпегіна, Ганну Асяпёнак, якія сталі першымі, і Аляксандра Канагатава, Марата Куляшова, у якіх другія месцы. У камандным заліку перамо-гу святкавала шумілінская каманда.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.


В конкурсе юных спасателей-пожарных победила команда «Прометей». "Герой працы" 12.04.2024 г. из Шумилинской СШ №1

Конкурс сабраў разам 5 каманд са школ раёна, каб узгадаць пра важныя правілы бяспекі, якія неабходна памятаць і выкарыстоўваць на працягу ўсяго жыцця. 5 конкурсных этапаў-выпрабаванняў – «візітная картка-мюзікл», «аказанне першай дапамогі», «знаўцы», «агляд строю», «баявое разгортванне» – чакалі падлеткаў на шляху да вызначэння лепшай каманды злёту ратавальнікаў-пажарных Шуміліншчыны.

На ўрачыстым адкрыцці злёту намеснік начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Красоўскі вітаў усіх удзельнікаў, падзякаваў за актыўнасць і пажадаў удачы.

Самым творчым і артыстычным выдаўся конкурс візітак, дзе каманды прадэманстравалі свае акцёрскія здольнасці ў бачанні бяспечнага ладу жыцця Выступленне каманды «Праметэй» СШ № 1 прызнана лепшым.

У конкурсе «знаўцы» юныя пажарныя дэманстравалі свае веды ў тэорыі, рашаючы «бяспечныя» задачы. Лепшыя вынікі паказала каманда з СШ № 2. Яна лепш за ўсіх справілася і ў конкурсе «аказанне першай дапамогі».

Самым відовішчным па традыцыі стаў конкурс «агляд строю». Хлопцы і дзяўчаты хадзілі страявым крокам, выконвалі страявыя элементы. Самай зладжанай баявой дружынай журы прызнала каманду СШ № 1.

Фіналам сталі любімыя ў падлеткаў спаборніцтвы па баявым разгортванні, дзе таксама высокі ўзровень прадэманстравала каманда з СШ № 1.

Такім чынам, пераможцай спаборніцтваў стала каманда «Праметэй» СШ № 1. Другое ганаровае месца заняла ад-найменная каманда з Мікіціхінскай СШ, трэцяе – каманда «Героі нашага часу» СШ № 2. Пераможца і прызёры ўзнагароджаны граматамі і падарункамі. Віншуем каманду СШ № 1 з перамогай і жадаем поспеху ў занальным туры абласнога злёту.

Алена КАРПУШЭНКА.


В слёте ЮИД победила команда «Светофор» из Никитихинской СШ. "Герой працы" 12.04.2024 г.

З года ў год злёт юных інспектараў дарожнага руху, які праводзяць работнікі ДАІ РАУС, аддзела па адукацыі райвыканкама, раённага цэнтра дзяцей і моладзі, удасканальваецца і становіцца больш цікавым.

Вось і сёлета ў конкурсе «Навучальная (пазнавальная) праграма» можна было ўбачыць не толькі прадстаўленне сваёй каманды, але і пачуць расказ пра школу, сям’ю, дасягненні, убачыць інтэрактыўную работу з залай. Лепшай у намінацыі была прызнана каманда «Святлафор» з Мікіціхінскай школы.

Гэта ж каманда перамагла ў тэарэтычным экзамене на веданне правілаў дарожнага руху. Былі і індывідуальныя перамогі: у Злаціславы Літоўка з Кардонскай СШ, Віктара Веразубава і Аляксандры Бурковай з Мікіціхінскай СШ, Мікіты Кавалёва з СШ № 1.

У фігурным ваджэнні веласіпеда не было роўных камандзе «Дарожны дазор» Обальскай СШ. У індывідуальным заліку вызначаны чатыры пераможцы, трое з іх – з сельскіх школ: Кацярына Карнілава з Мікіціхінскай школы, Мацвей Акуцёнак і Вячаслаў Літоўка з Кардонскай СШ, Арына Масько з СШ № 1.

У конкурсе «Аказанне першай медыцынскай дапамогі» перамагла каманда Мікіціхінскай школы, лепшым плакатам сацыяльнай рэкламы па бяспецы дарожнага руху прызнана работа каманды «Зебра» СШ № 2.

Па выніках усіх конкурсаў перамагла каманда «Святлафор» з Мікіціхінскай СШ. Яна і будзе абараняць гонар раёна на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў «Дарожнага дазору» з Обалі, трэцяе – у каманды «Паварот» з СШ № 1.

Павіншаваць дзяцей і ўручыць падарункі прыйшлі спонсары мерапрыемства: галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Шаўнёва, начальнік аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва «Белдзяржстраху» па Віцебскім раёне Жанна Бужынская, начальнік цэнтра банкаўскіх паслуг «Белаграпрамбанка» Наталля Крыўко, галоўны спецыяліст райкама ГА БРСМ Лізавета Юшчанка.

Ларыса КІСЯЛЁВА.


Подарки из собственной коллекции. "Герой працы" 07.03.2024 г.
Ссылка: https://www.shumilino.by/?p=78093

Музейная афиша. "Ремесленная карусель" в стиле пэчворк. "Герой працы". 14.02.2024
Ссылка: https://www.shumilino.by/?p=77384

Образовательный туризм. Чему могут научить на Шумилинщине? "Герой працы" 07.02.2024 г.
Ссылка: https://www.shumilino.by/?p=77210

День снега прошел в Шумилино. "Герой працы" 23.01.2024
Ссылка: https://www.shumilino.by/?p=76877

Акция «Наши дети». Районная благотворительная ёлка прошла в Шумилино "Герой працы" 29.12.2023 г.
Ссылка: https://www.shumilino.by/?p=76430

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ РЕЖИМ РАБОТЫ: ПОНЕДЕЛЬНИК 8.00-18.10 ВТОРНИК 8.00-20.00 СРЕДА 8.00-18.00 ЧЕТВЕРГ 8.00-20.00 ПЯТНИЦА 8.00-18.00 СУББОТА 9.00-18....
Открыть раздел КОНТАКТЫ. РЕЖИМ РАБОТЫ
ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМШУМИЛИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ЦЕНТР ДЕТЕЙ И МОЛОДЁЖИ ПРЕДЛАГАЕТ ДЛЯ ГОСТЕЙ ГОРОДСКОГО ПОСЁЛКА И РАЙОНА КРАТКОСРОЧНЫЕ ДВУХНЕДЕЛЬНЫЕ ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЕ ПРОГРАММЫ, РАЗРАБОТАННЫЕ НА ОСНОВЕ...

Открыть раздел ОБРАЗОВАТЕЛЬНЫЙ ТУРИЗМ
УТВЕРЖДЕНО Приказ директора ГУДО «Шумилинский РЦДиМ» от 02.09....
Открыть раздел ПРАВИЛА ВНУТРЕННЕГО РАСПОРЯДКА ДЛЯ УЧАЩИХСЯ
The LineAct Platform