Стационарный круглосуточный воспитательно-оздоровительный лагерь "Алый парус" расположен в д. Лесковичи, Шумилинский район, Витебская область, Республика Беларусь.
По вопросу приобретения путёвок обращаться по телефону +375 2130 57049
Готовите ребенка к поездке в оздоровительный летний лагерь? Думаете, без каких вещей можно обойтись, а какие точно понадобятся? О том, что пригодится вашему ребенку в оздоровительном лагере, расскажем далее.
Предметы личной гигиены:
зубная щетка и паста;
мыло туалетное в мыльнице;
мочалка, шампунь, возможно, необходимый лично ребенку питательный крем;
полотенце;
расческа, ножницы для ногтей;
для девочек: косметические принадлежности для ухода за кожей и телом;
гигиенические принадлежности (лучше, если все это будет находиться в специальной сумочке для предметов личной гигиены).
Для летнего сезона(июнь-август):
спортивный костюм и закрытая спортивная обувь;
две пары джинс или две пары брюк;
кроссовки, туфли, босоножки-сандали с фиксированной пяткой, сланцы, бейсболка, косынка или солнцезащитная шляпа;
1-6 пар носков или гольф;
1-7 нательное белье (трусики, маеч-ки и т. п.);
пижама, ночная сорочка;
6-7 футболок;
шорты (2-3 шт.);
нарядная одежда для выступлений на сцене;
большое банное полотенце;
купальник;
дождевик или зонт;
средство от комаров и клещей.
Что точно не понадобится?
Категорически запрещены в лагере сигареты, алкоголь, психотропные вещества. Нельзя привозить режущие предметы, электронные сигареты, курительные смеси, петарды и т. п.
Не рекомендуется брать в лагерь смартфон, планшет и другую технику, дорогие украшения.
Запрещенные продукты питания: газированные напитки, соки, чипсы, шоколадные конфеты, сладости с кремом или наполнителем, грибы, консервы, супы-пюре, цитрусовые, «быстрые» макароны, овощи, фрукты.
Важно:не давайте детям с собой медицинские препараты. При необходимости постоянного медикаментозного лечения следует обратиться к медицинскому персоналу для решения данного вопроса.
В процессе сбора чемодана учитывайте не только общие правила, но и мнение ребенка о необходимости тех или иных вещей. Помните, что ценные вещи лучше оставить дома и взять с собой только самое необходимое. Удачных сборов!
Светлана БАТАКОВА, помощник врача-гигиениста Шумилинского РЦГЭ.
«Пунсовы ветразь» рыхтуецца да сустрэчы з дзецьмі
3 чэрвеня пачне працаваць першая змена ў стацыянарным кругласутачным выхаваўча-аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь». Плануецца, што за чатыры змены (працягласць змены – 15 дзён) тут адпачнуць 275 дзяцей.
Яшчэ ў сакавіку работнікі раённага цэнтра дзяцей і моладзі («Пунсовы ветразь» – структурнае падраздзяленне цэнтра) пачалі падрыхтоўку да аздараўленчага сезона.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая паведаміла, што на падрыхтоўку лагера з бюджэту выдаткавана 70 тысяч рублёў, прыярытэтная задача – стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для дзіцячага адпачынку.
– Спачатку пачалі рамантаваць жылыя пакоі, фарбуем падлогу, клеім шпалеры, даводзім да ладу столь, – расказвае дырэктар РЦДіМ Наталля Пятроўская. – Для забеспячэння бяспекі дзяцей замянілі аўтаматычную пажарную сістэму. У сталовай устаноўлена новая халадзільная камера з монаблокам і камплектам стэлажоў. Цяпер пытанняў, звязаных з захоўваннем садавіны і гародніны, не будзе. Набыты новыя бялізна, падушкі і коўдры.
У планах адрамантаваць два ганкі – у спальным корпусе і ў сталовай, прадоўжыць тратуарную дарожку. На тэрыторыі лагера былі знесены чатыры старыя дамы і гароднінасховішча, таму багата работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
«На пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася пытанне аб выніках аздараўлення дзяцей у мінулым годзе, было рэкамендавана арганізацыям і прадпрыемствам аказаць дапамогу «Пунсоваму ветразю» ў добраўпарадкаванні тэрыторыі, – дадае Аксана Талстая. – Прадпрыемствам разасланы лісты з просьбай аб дапамозе. У ім прыкладзены спіс таго, што патрэбна ў першую чаргу, – гэта альтанкі, лаўкі, дэкаратыўныя урны і кветнікі. І ўжо некаторыя адгукнуліся: раённае аддзяленне Беларускай партыі «Белая Русь» падарыла вулічнае дзіцячае абсталяванне».
Новаўвядзенні
Сёлета ў арганізацыі дзіцячага летняга адпачынку ёсць новаўвядзенні. У лагерах могуць адпачываць і аздараўляцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 год, яны павінны быць вучнямі школы. Дзеці з мнагадзетных сем’яў, апякунскіх сем’яў, дзеці-сіроты цяпер могуць атрымліваць дзяржаўную датацыю (285 рублёў) на дзве змены, а не адну, як было раней.
Кошт пуцёўкі
Бацькоўская плата з улікам дзяржаўнай датацыі адной змены вар’іруецца ад 365 да 370 рублёў (у залежнасці ад узросту).
На многіх прадпрыемствах згодна з калектыўнымі дагаворамі прадугледжаны даплаты, частку кампенсуюць прафсаюзныя арганізацыі. Ужо зараз можна забраніраваць пуцёўку. Для гэтага неабходна звярнуцца ў РЦДіМ (вул. Ленінская, д. 7а) ці патэлефанаваць па нумары 5 70 49.
Для таго, каб атрымаць пуцёўку на рукі, неабходна прыйсці ў РЦДіМ, напісаць заяву, заключыць дагавор (пры сабе мець пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і яго копію, даведку, што дзіця ў гэтым годзе не адпачывала ў аздараўленчых кругласутачных лагерах), у адным з банкаў аплаціць кошт пуцёўкі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО
5 чэрвеня у стацыанарным кругласутачным аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь» у Лескавічах - дзень заезду.
На першай змене, якая будзе доўжыцца 16 дзён, адпачнуць 75 дзяцей, – расказала начальнік лагера Святлана Раманава. – Адпачываючых чакае цікавая і насычаная праграма:«Міс і містэр лагера», Малыя алімпійскія гульні, «Зарнічка», піяр-кампанія «Зроблена ў Беларусі», прысвечаная Году якасці. Таксама пройдземся «Маршрутамі бяспекі» і ўзгадаем правілы пажарнай, воднай, электрычнай і фінансавай бяспекі, правілы дарожнага руху. Канечне, будзем купацца на возеры. Галоўнае, каб надвор'е не падвяло.
![]() Как установить? |